У Вілейскім раёне мужчына на Радаўніцу інсцэніраваў павешанне і ледзь не загінуў

livejournal.com
У Вілейскім раёне мужчына ледзь не загінуў, імітуючы павешанне. Інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Ходасы напярэдадні Радаўніцы, піша kraj.by У бацькоўскай хаце сабраліся сваякі — трое братоў і дзве сястры. Яны выпівалі за сталом і абмяркоўвалі аднаго з братоў, які злоўжывае спіртным. Увечары сваякі раз'ехаліся, а ў роднай хаце засталося двое братоў.
Той, каго абмяркоўвалі, востра ўспрыняў крытыку і вырашыў прыцягнуць да сябе ўвагу — патэлефанаваў родным, папрасіў даравання за свае паводзіны і развітаўся са словамі, што больш не прынясе ім клопату.
Малодшы брат заспеў яго ў двары дома з вяроўкай у руцэ і гатовага павесіцца. Старэйшы пацікавіўся, ці ўзяў сваяк нож, каб зрэзаць вяроўку і пакуль сваяк хадзіў у дом па нож, пакрыўджаны сваякамі брат паслізнуўся і павіс на дрэве.
Медыкі хуткай здолелі прывесці ўратаванага ў прытомнасць.