У Гомелі гарэў інтэрнат: эвакуявалі 35 чалавек
11.05.2019 10:27
—
Разное

МНС
У Гомелі падчас пажару ў інтэрнаце эвакуявалі 35 чалавек. Паводле інфармацыі на сайце МНС, здарэнне адбылося 10 траўня ў інтэрнаце па вуліцы Савецкай, дзе ў адным з блокаў на 11 паверсе пачалося ўзгаранне. Паведамленне пра пажар паступіла на экстраную лінію ў 16:37. На момант прыбыцця выратавальнікаў з акна пакоя ішоў моцны дым.
Пажарныя вывелі з задымленага блока гаспадыню пакоя, а таксама яе гасцей — жанчыну і дваіх мужчын. Адной з жанчын пазней спатрэбілася дапамога медыцыў і яе даставілі ў лякарню з дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння”. Больш ніхто ў гэтым здарэнні не пацярпеў.
У выніку пажару згарэлі рэчы ў пакоі, а таксама ў памяшканні па суседстве. Прычынай узгарання магла стаць неасцярожнасць пры курэнні.