Мужчына ў Мінску скраў сумку з вялікай сумай грошай і смачна паеў

Источник материала:  
10.05.2019 15:39 — Разное
Мужчына ў Мінску скраў сумку з вялікай сумай грошай і смачна паеў
minsk.mvd.gov.by

У сталічную міліцыю звярнуўся мужчына. Ён паведаміў, што 28 красавіка з 23:00 да 23:50 з лаўкі на плошчы Свабоды ў невядомы скраў у яго сумку з грашыма. Там было 3250 долараў, 150 еўра і 4000 рублёў, а таксама два пашпарты, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцыянты высветлілі прыкметы чалавека, які скраў сумку і перадалі арыенціроўку супрацоўнікам органаў унутраных спраў. 

3 траўня міліцыянты роты патрульна-паставой службы і вайскоўцы ўнутраных войскаў затрымалі мужчыну, які пасаваў пад прыкметы арыенціроўкі. Падчас асабістага дагляду пры мужчыну знайшлі скрадзеныя рэчы і грошы. Ён патлумачыў, што на частку крадзеных грошай купіў сабе чырвонай ікры, сушы і кавы.

Матэрыялы праверкі накіраваныя ў Следчы камітэт для прававой ацэнкі дзеянням фігуранта.

←В Витебске инкассатор едва не сбил ребенка на переходе возле школы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика