Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў суботу
10.05.2019 12:56
—
Разное
БЕЛТА
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 11 траўня, інфармуе Белгідрамет.
Уначы пераважна па ўсходзе краіны, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Месцамі па паўночным усходзе Беларусі пройдуць моцныя дажджы. Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах чакаюцца парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы прагназуецца 5-11 вышэй за нуль, удзень пацяплее да +11...+17. Па паўднёвым захадзе будзе да 21 градуса цяпла.