На Дзень Перамогі ў Пінску адбылася дзіўная аварыя (відэа)
10.05.2019 08:15
—
Разное

ДТЗ у Пінску / Кадр з відэа
Зранку 9 траўня ў Пінску адбылося незвычайнае ДТЗ, піша media-polesye.by.
На скрыжаванні вуліц Першамайскай і Гайдаенка легкавы "Рэно" каля святлафора павярнуў налева. Потым машына зрабіла круг, заехала на пешаходны пераход і ўрэзалася ў ліхтар.
Паведамляецца, што людзі ды іншыя аўтамабілі ў ДТЗ не пацярпелі.