У Лідскім раёне мужчына прынёс з рыбалкі дахаты гранату без чэкі

Источник материала:  
09.05.2019 13:22 — Разное
У Лідскім раёне мужчына прынёс з рыбалкі дахаты гранату без чэкі
lidanews.by

У Лідскім раёне 34-гадовы мужчына прынёс з рыбалкі дахаты гранату Ф-1 без чэкі. Як піша "Лідская газета", здарэнне адбылося днямі ў вёскі Пескі. Па словах рыбака, ён ездзіў на Нёман у раён вёскі Мацевічы. Там і капаў чарвякоў, а натрапіў на гранату. Спецыялісты мяркуюць, што падчас капання чэка і згубілася. На шчасце, граната не ўзарвалася.

Ужо пасля вяртання дахаты рыбак патэлефанаваў у міліцыю. Міліцыянеры прыехалі і заўважылі, што адсутнічае чэка. У вёску выклікалі сапёраў, якія на наступны дзень знішчылі небяспечную знаходку.

←Участники акции «Беларусь помнит» вышли на улицы и площади

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика