У Карпатах грузавік з беларускімі турыстамі зваліўся з вышыні ў раку
06.05.2019 14:57
—
Разное

if.npu.gov.ua
У Івана-Франкоўскай вобласці Украіны ў раку Чорны Чарамош зваліўся грузавік з людзьмі. Машына звалілася з вышыні каля 40 метраў, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.
У аўтамабілі былі турысты з Беларусі. Тры чалавекі загінулі, яшчэ аднаго шукаюць ратавальнікі. МЗС Беларусі пацвердзіў гібель траіх беларускіх турыстаў, а таксама паведаміў, што васмёра пасажыраў грузавіка застаюцца ў лякарні: