На Радаўніцу чакаюцца дажджы і парывісты вецер
06.05.2019 14:08
—
Разное
БЕЛТА
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 7 траўня, інфармуе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі (пераважна па ўсходзе краіны) пройдуць моцныя дажджы. Па ўсходзе Беларусі — навальніцы. Ноччу і раніцай прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні ўмераны, днём месцамі парывісты: пры навальніцах яго парывы дасягнуць 15-18 метраў за секунду.
Уначы будзе 2-9 вышэй за нуль, удзень чакаецца +9...+16. Па паўднёвым усходзе ўначы прагназуецца 11-12 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 17-19 градусаў.