7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Віншаванне мясцовай улады
Сёння няма такой галіны эканомікі, якая магла б абысціся без паслуг сувязі. Немагчыма ўявіць наша жыццё без радыё, тэлебачання і тэлефона. Яны скарачаюць адлегласці паміж гарадамі і людзьмі, робяць нашу працу больш прадукцыйнай, а быт - больш камфортным, дазваляюць заўсёды быць у курсе падзей. Галіна стала важнейшым складальнікам сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства.
Віншуем з прафесійным святам усіх работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Вы дапамагаеце атрымліваць неабходную інфармацыю, ствараць аб’ектыўны вобраз Смаргоншчыны.
Выказваем падзяку ветэранам, якія стаялі ля вытокаў стварэння ў нашай краіне радыё, тэлебачання і сувязі, якія ўнеслі вялікі ўклад у станаўленне і ўмацаванне галіны.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, далейшых поспехаў у працы, увасаблення ў жыццё вашых надзей і планаў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.