В Миорах почтили лучших работников района

Источник материала:  
04.05.2019 — Разное
>

В Миорах почтили лучших работников района

Відэа глядзіце тут 

 Традыцыйнае ўшанаванне пераможцаў спаборніцтва сярод прадпрыемстваў і ўстаноў Міёршчыны па выніках работы за 2018 год, а таксама лідараў вытворчасці і сацыяльнай сферы прайшло напярэдадні першамайскага свята на плошчы ля раённага Дома культуры. Партрэты перадавікоў, найменні лепшых калектываў з прозвішчамі кіраўнікоў занесены на раённую Дошку гонару.

В Миорах почтили лучших работников района Вітаючы ўдзельнікаў урачыстасці, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў падкрэсліў, што добрасумленная праца застаецца галоўным рэсурсам грамадскага развіцця. Ад яе залежаць і дабрабыт, і мірнае неба над галавой. Сярод нас нямала тых, хто задае добры тон у рабоце ўсяго народна-гаспадарчага комплексу раёна. У першую чаргу ганарымся лаўрэатамі звання “Чалавек года Віцебшчыны”, “Чалавек года Міёршчыны”. Не забываемся і на папярэднікаў, якія па крупінках стваралі жыццё такім, якім мы атрымалі яго ў спадчыну. Ігар Валер’евіч нагадаў, што кожны момант цяпер магчымы толькі дзякуючы намаганням у мінулым. Наша В Миорах почтили лучших работников района задача – працягваць добрыя традыцыі, быць вартымі прадаўжальнікамі лепшага ў непарыўнай плыні часу. Такое па сіле, калі шмат працаваць і добрасумленна выконваць акрэсленыя задачы. Імкнуцца да новых вяршынь, быць здаровымі жадаў кіраўнік раёна перадавікам падчас узнагароджвання дыпломамі райвыканкама.

В Миорах почтили лучших работников района ПРАЦАЎНІКІ, чые імёны занесены на Дошку гонару, уносяць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Міёрскага раёна. Год таму такім чынам заахвочвалі дырэктара Дзісенскага гарадскога Дома культуры Аляксея Астукевіча. Ён мае любімую справу: дарыць людзям радасць. Гэта прызванне. Цяжкае, але захапляльнае. Быць ва ўсіх на відавоку, знаходзіць кантакт з людзьмі, далучаць у творчае кола. Вечары, выхадныя і В Миорах почтили лучших работников района святочныя дні праводзіць на рабоце. Нават дома, на адпачынку, у гасцях пракручваць у думках штосьці новае, цікавае. А пасля сваёй творчасцю ствараць свята, адчыняючы дзверы ў свет духоўнага. Такая любоў да прафесіі рэхам адгукнулася ў сэрцах слухачоў на першамайскім канцэрце ў Доме культуры. На сцэне гаспадарылі мілагучныя дзісенцы з абаяльнымі мікалаёўскімі сябрамі.


В Миорах почтили лучших работников района Выступалі прафесіянальна. Сцэнарый дзісенскіх вядучых, прасякнуты любоўю да малой радзімы, адрозніваўся мясцовым каларытам. Лірычныя песні змяняліся хуткімі, заваднымі. Заўсёды кранальны дуэт Аляксея з сынам Даніілам і трыа з бацькам Антонам Астукевічам. Падкінулі пазітыву прывабныя “Дзісенчукі”. Звонкія салісты пад акампанемент ансамбля народных інструментаў дзісенскага філіяла школы мастацтваў “Каліна” спачатку схілілі да скокаў, пасля расчулілі да слёз. Уносілі разнастайнасць шматлікія танцавальныя нумары. У кожным з іх дзеці з прамяністымі ўсмешкамі на вуснах. Колькі пастановак, столькі і касцюмаў – яркіх, пышных, лёгкіх. В Миорах почтили лучших работников района Не кожны прафесіянал можа пашыць іх так, каб танцор быў свабодны ў руху. Таленавіты дызайнер і швачка – педагог, кіраўнік харэаграфічнага гуртка “Вясёлка” Наталля Астукевіч.


Выклікалі сімпатыі мужчынскі і змешаны вакальныя гурты на чале з Ігарам Мятла. Гэты захоплены творчасцю малады чалавек змог адшукаць у В Миорах почтили лучших работников района ваколіцах Мікалаёўскага клуба таленты сярод людзей розных прафесій і ўзростаў, згуртаваў іх у адзіным калектыве. І слава пра іх ужо ступіла за межы культустановы. Тут ёсць профі ў акцёрскім майстэрстве – Андрэй Галыня. Дапаўняе артыстаў гармонія ў касцюмах. Дзявочыя аж вочы слепяць, бо яркія і новыя. Як высветлілася, прыбрала іх загадчыца мясцовага комплексна-прыёмнага пункта. Вось такія таленавітыя і нераўнадушныя энтузіясты жывуць на перыферыі.


В Миорах почтили лучших работников района Выступленне творчых калектываў стала добрым падарункам да свята. Яны зарадзілі залу сваёй энергетыкай, падарылі шмат станоўчых эмоцый і заслужана выкупаліся ў бурных авацыях удзячных гледачоў. Брава, дзісенцы! Біс, мікалаёўцы! 

В Миорах почтили лучших работников района ВОДГУК
– Мы наведваем святочныя мерапрыемствы заўсёды масава, стараемся ніводнага не прапускаць. Першамайскі канцэрт вельмі спадабаўся, – ад імя ўдзельніц клуба “Бажэна” дзеліцца ўражаннямі Анастасія Ермалаеўна Лукоўская. – Пачулі шмат новых прыгожых песень, цяпер напяваем. Палюбаваліся на цудоўную маладосць і юны запал. Толькі станоўчыя эмоцыі ўзялі з сабой, за што шчыра дзякуем арганізатарам мерапрыемства.

Фота і відэа Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

←Будут ли женщины и дальше управлять? Кто претендует на пост президента Литвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика