У Гродне грузавік без кіроўцы выкаціўся на прыпынак: два чалавекі ў лякарні
04.05.2019 16:33
—
Разное

БЕЛТА
У Гродне прыпаркаваны грузавік нечакана выкаціўся на прыпынак грамадскага транспарту і траўмаваў двух чалавек. Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося непадалёк ад камбіната будаўнічых матэрыялаў.
Кіроўцы за рулём машыны не было. Грузавік сам выкаціўся за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў слуп. Дваіх пацярпелых даставілі ў лякарню. Праваахоўнікі вывучаюць акалічнасці здарэння.