У гонар 200-годдзя Станіслава Манюшкі пройдуць выставы и канцэрты

Источник материала:  
04.05.2019 15:50 — Разное
У гонар 200-годдзя Станіслава Манюшкі пройдуць выставы и канцэрты

У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя” (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А) адкрылася выстава «Вобразы эпохі ў творах Чэслава і Станіслава Манюшкаў», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Станіслава Манюшкі і арганізаваная пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску. На выставе прадстаўлены вокладкі нотных сшыткаў Станіслава Манюшкі і аркушы з малюнкамі з альбомаў яго бацькі Чэслава Манюшкі са збору Музычнага таварыства імя Станіслава Манюшкі ў Варшаве.


У гонар 200-годдзя Станіслава Манюшкі пройдуць выставы и канцэрты
Нажмите для увеличения. 

Імя выдатнага кампазітара Станіслава Манюшкі і яго музыка шырока вядомыя ў Беларусі – асобныя песні і арыі з яго опер выконваюцца на канцэртах, з яго творчасцю знаёмяць навучэнцаў музычных навучальных устаноў. А вось малюнкі Чэслава Манюшкі беларускай публіцы невядомыя зусім. Ён не быў прафесійным мастаком, не атрымаў спецыяльнай адукацыі, але мастацтвам захапляўся заўсёды. Некаторы час ён дзяліў агульную майстэрню з Валенціем Ваньковічам у Верхнім горадзе ў Мінску, карыстаючыся парадамі паспяховага мастака. Спадчына Чэслава Манюшкі налічвае шэсць рознафарматных альбомаў з вершамі, паэмамі, а таксама малюнкамі, зробленымі алоўкам, пяром і тушшу.

Сюжэты малюнкаў узяты са штодзённага жыцця. Гэта выявы знаёмых яму сядзіб, людзей са свайго атачэння, бытавых сцэн. Ёсць выявы блізкіх яму людзей: сына Станіслава ў 5 гадоў і ўжо гімназістам, жонкі Эльжбеты з Маджарскіх – з кнігай у руках, за раялем, новых сваякоў Мюлераў. Часта малюнкі суправаджаюцца подпісамі-тлумачэннямі, што робіць іх яшчэ больш цікавымі для сучасных гледачоў.

Выстава будзе працягвацца да 2 ліпеня. Уваход на выставу па білеце ў музей.

Канцэртная праграма

А Вялікі тэатр Беларусі ў гонар геніяльнага кампазітара, 200-гадовы юбілей якого адзначаецца 5 мая, падрыхтаваў канцэртную праграму, якая адбудзецца 16 мая.

Манюшка пакінуў нам вялікую творчую спадчыну: сапраўдныя шэдэўры оперы і балета, аперэты, рамансы, кантаты і, канешне, песні – на словы Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Уладзіслава Сыракомлі, Тамаша Зана і іншых. У Вялікім тэатры Беларусі 16 мая разгорнуцца сцэны з опер «Страшны двор», «Галька», «Графіня», «Verbum Nobilе», а таксама дывертысмент з балета «На пастоі» (балетмайстар-пастаноўшчык – уладальніца медаля Францыска Скарыны Аляксандра Ціхамірава, рэжысёр-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны Міхаіл Панджавідзэ).

У канцэрце прымуць удзел сапраўдныя зоркі оперы і балета Вялікага тэатра: народная артыстка Беларусі Настасся Масквіна, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, Людміла Хітрова, Станіслаў Трыфанаў, Андрэй Валенцій, Канстанцін Геронік, а таксама лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Кучынская, Аляксандра Чыжык, Надзея Філіпава, Ілля Сільчукоў, Юрый Гарадзецкі, Іван Савенкаў і іншыя. Спецыяльна запрошаны госць – выбітная спявачка Івона Хоса, салістка Нацыянальнай оперы ў Варшаве.

←В Гродно грузовик выкатился на остановку: двое пострадавших

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика