Віншаванне мясцовай ўлады з Днём друку
Людзі вашай прафесіі валодаюць адным з самых эфектыўных інструментаў - словам. Вы з’яўляецеся праваднікамі актуальнай інфармацыі, звяном паміж уладай і грамадствам, дапамагаеце людзям арыентавацца ў патоку падзей.
Журналісцкая супольнасць ва ўсе часы адрознівалася высокай адказнасцю і прафесіяналізмам. Вы ўздымаеце вострыя тэмы і дамагаецеся вырашэння важных праблем. Мноства матэрыялаў прысвячаеце лепшым людзям Смаргоншчыны, працаўнікам раёна, іх дасягненням, слаўным старонкам мінулага і сучаснага нашага краю.
У святочны дзень жадаем усім, хто працуе ў сучаснай медыяпрасторы, нязменнага творчага натхнення, станоўчых інфармацыйных падстаў, новых яркіх вобразаў і сюжэтаў.
Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, падтрымкі і разумення блізкіх - кожнаму з вас. Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.