Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі! 9 мая 1945 года – памятная і ўрачыстая дата ў гісторыі нашага народа.
74-ы раз Рэспубліка Беларусь адзначае ўсенароднае свята – сімвал ратнай доблесці, мужнасці, славы і адвагі народа-пераможцы.
Гэты дзень дарагі кожнай беларускай сям’і. З Днём Перамогі віншуюць родных і блізкіх, якія перажылі ваеннае ліхалецце, успамінаюць тых, хто аддаў сваё жыццё ў баях за Радзіму, і тых, хто прапаў без вестак. Мы выказваем словы шчырай удзячнасці старэйшаму пакаленню за Вялікую Перамогу! Нізкі паклон франтавікам – жывым і загінуўшым! Дзякуй тым, хто каваў перамогу ў тыле!
Паважаныя ветэраны!
Ваш подзвіг вечна будзе жыць у сэрцах мільёнаў беларусаў. Вы падарылі нам магчымасць працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і моладзь на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці. Ваша жыццё і лёс – прыклад адзінства народа і служэння Бацькашчыне.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, невычэрпнай энергіі на доўгія гады, мірнага неба над галавой!
Са святам!
З Днём Вялікай Перамогі!
Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт.
Кобрынскі раённы Савет дэпутатаў.