9 мая – Дзень Перамогі

Источник материала:  
03.05.2019 — Разное
9 мая – Дзень Перамогі
9 мая – Дзень Перамогі
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Шуміліншчыны!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Вялікім святам – Днём Перамогі!
З кожным годам Вялікая Айчынная вайна ўсё далей уходзіць у гісторыю. Але беларускі народ, які перанёс цяжкія выпрабаванні фашысцкай акупацыі і пазнаў радасць Вялікай Перамогі, заўсёды будзе памятаць, якой цаной  заваяваны мір і незалежнасць. 9 мая 1945 года назаўсёды будзе днём гордасці і славы, днём заканчэння страшнай і жорсткай вайны.
Праз дзесяцігоддзі мы з удзячнасцю ўспамінаем слаўны шлях і гераічныя подзвігі савецкага салдата-пераможцы, схіляем галовы ў памяць аб тых, хто аддаў жыцці, абараняючы Айчыну.
Мы шануем подзвіг самаадданых працаўнікоў, якія кавалі Перамогу ў тылу, і славім тых, хто ўсім смярцям на злосць выстаяў і выжыў у нягодах вайны.
Словы шчырай удзячнасці мы выказваем жывым сведкам тых страшных гадоў – ветэранам. Ваша мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – неўміручы прыклад любві да Радзімы і бясцэнны вопыт для падрастаючага пакалення.
У гэтае самае памятнае і ўрачыстае свята мы ад усёй душы віншуем вас, дарагія ветэраны, усіх жыхароў і гасцей нашага раёна з Вялікай Перамогай!
Жадаем моцнага здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця, міру і згоды!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2019 г.
←Мнение: РФ готовит что-то грандиозное, а Беларусь используют как плацдарм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика