779 ворагаў на дваіх

Источник материала:  
03.05.2019 — Разное
779 ворагаў на дваіх

779 ворагаў на дваіх

Герой Савецкага Саюза снайпер Квачантырадзе. Малюнак капітана Ф. Глебава. Красавік 1945 г.

Квачантырадзе Васіль Шалвавіч

(1911 – 1950)
Нарадзіўся ў сяле Канчакты Махарадзеўскага раёна (цяпер Озургецкі муніцыпалітэт) Грузіі ў сялянскай сям’і. Грузін. У 1932-1933 гг. служыў у арміі. На фронце з чэрвеня 1941 г. Снайпер 259 стралковага палка (сп) 179 стралковай дывізіі (сд) 43 арміі  старшына Васіль Шалвавіч Квачантырадзе 23-27 чэрвеня 1944 года ў час прарыву варожай абароны ў раёне г.п. Шуміліна знішчыў 44 гітлераўцы. Васіль Квачантырадзе – адзін з самых выніковых снайпераў Вялікай Айчыннай: усяго за гады вайны ён знішчыў 534 афіцэры і салдата праціўніка. Быў пяць разоў паранены. Васіль Шалвавіч ваяваў у пары з другім вопытным снайперам Кузьмой Данілавічам Смаленскім, на рахунку якога 414 забітых салдат і афіцэраў ворага. Абучыў снайперскай справе больш за 50 байцоў. Ваяваў у Керчы і Сталінградзе, вызваляў Беларусь, Літву, Латвію, Польшчу, закончыў вайну ў Германіі. Узнагароджаны ордэнамі: Чырвонай Зоркі (4.12.1942), Чырвонага Сцяга (11.05.1943), Леніна (4.06.1944), Айчыннай вайны II ступені (2.11.1944). Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР  24 сакавіка 1945 г.  прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны В. Ш. Квачантырадзе працаваў старшынёй калгаса на радзіме. Памёр 9 лютага 1950 года. Пахаваны ў сяле Гурыянта.
779 ворагаў на дваіхСмятнёў
Якаў Міхайлавіч
(1915-2001)
Якаў Міхайлавіч Смятнёў нарадзіўся 19 кастрычніка 1915 года ў в. Падгорныя Селішчы (Рэспубліка Мардовія, Расія) у сялянскай сям’і. Рускі. Да вайны жыў і працаваў у в. Індэры Саргацкага раёна Омскай вобласці, закончыў сем класаў школы і школу ФЗУ. У 1938-1940 гг. праходзіў службу ў радах Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У чэрвені 1941 года прызваны ў армію паўторна. З сакавіка 1942 г. – ваяваў на Данскім, Варонежскім, Беларускім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах.
Ужо ў кастрычніку 1942 года за 33 ворагі, знішчаных меткімі выстраламі, снайпер Смятнёў камандаваннем 117 сп 23 сд 21 арміі  ўзнагароджаны медалём “За адвагу”. У студзені 1943 года на рахунку снайпера ўжо 135 знішчаных ворагаў. За знішчэнне 12 фашыстаў падчас наступальнага бою 25 студзеня 1943 года Якаў Смятнёў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. 22 студзеня ў баі пад Невелем трапны снайпер знішчыў 18 ворагаў, усяго да студзеня 1944 года ён знішчыў 245 нямецкіх салдат і афіцэраў.
У чэрвені 1944 года гвардыі старшына Якаў Смятнёў быў снайперам 210-га гв.сп 71-й гв.сд 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. Падчас Беларускай аперацыі 22 чэрвеня 1944 года ў ходзе баёў за в. Арэхі Сіроцінскага раёна Смят-нёў асабіста знішчыў двух снайпераў ворага, якія перашкаджалі артылерыстам вес-ці агонь непасрэдна з баявых парадкаў пяхоты.
24 чэрвеня ў раёне вёскі Мамойкі Бешанковіцкага раёна пераправіўся праз Заходнюю Дзвіну, знішчыў снайпера і ўзяў у палон нямецкага афіцэра. Усяго Якаў Смятнёў знішчыў 279 салдат і афіцэраў праціўніка, прывёў 10 “языкоў”. 24 сакавіка 1945 года яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны Якаў Смятнёў вярнуўся ў Омскую вобласць. У 1949 годзе закончыў Омскую партыйную школу, працаваў на партыйнай, савецкай, рабоце. Пасля выхаду на пенсію жыў у Омску. Памёр ў 2001 годзе.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2019 г.

←Стратегические ракетные комплексы: кто им мешает, тот им поможет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика