У Брэсце з акна інтэрната выпаў студэнт-першакурснік
03.05.2019 08:38
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота / ria.ru
У Брэсце з акна інтэрната дзяржуніверсітэта імя Пушкіна выпаў студэнт першага курса гістарычнага факультэта. Здарэнне адбылося 1 траўня. Малады чалавек знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Пра гэта ў чацвер увечары паведаміў Telegram-канал NEXTA.
Як інфармуе "Наша ніва", адміністрацыя ВНУ не каментуе здарэнне. Пры гэтым цытуе словы намесніцы дэкана па выхаваўчай працы Яўгеніі Занько: "Я адмаўляюся даваць каменты ў тыя дні, калі ў нас гора!".