Мая першамайская фотавандроўка па Карэліцкім раёне ўдалася на славу. І вы таксама паглядзіце, што мне ўдалося «ўпаляваць».
Сіняўская Слабада. Тут Нёман плаўна нясе свае воды ў зеляніне берагоў.
Ярэмічы — магнетычнае месца.
Храм Ушэсця Гасподняга ў вёсцы Ярэмічы. Пабудаваны ў 1867 годзе з бутавага каменя ў выглядзе крыжа на цэнтральнай плошчы вёскі непадалёк ад ракі Нёман на сродкі, выдзеленыя царскім урадам. Асобна ад храма з бутавага каменя была пабудавана званіца.
гады «хрушчоўскіх ганенняў» на Царкву храм быў перададзены мясцоваму калгасу пад склад. У 1989 годзе касцёл быў вернуты вернікам.
У Ярэмічах Нёман круты выгiн i шпарка гонiць свае воды далей.
Ярэмічы. Яблыня перад дзедавай хатай.
Трашчычы. Вясна. Каханне.
Мірскі замак. Такі знаёмы і заўсёды новы.
Падарожнічайце па малой радзіме з задавальненнем:)
Фота Іны ЛЕЙКІ