4-гадовае дзіця патанула ў закінутым тэхнічным калодзежы

Источник материала:  
02.05.2019 18:26 — Разное
4-гадовае дзіця патанула ў закінутым тэхнічным калодзежы
knews.by

4-гадовае дзіця патанула ў закінутым тэхнічным калодзежы. Трагічнае здарэнне адбылося 30 красавіка ў адной з вёсак Калінкавіцкага раёна. Хлопчык гуляў у хованкі з аднагодкамі каля прыватнага дома. За ім назірала маці. Яна хутка заўважыла, што сын раптоўна знік, кінулася яго шукаць. Іншыя дзеці не змаглі патлумачыць, куды ж ён падзеўся. Да пошукаў далучыліся сваякі і суседзі.

Тэхнічны калодзеж быў знойдзены выпадкова — яго прыкрываў хмызняк. Глыбіня калодзежу складае 2 метры, палова запоўнена вадой. Менавіта там і знайшлі цела хлопчыка, пішуць "Калінкавіцкія навіны".

←Во сколько и где в Минске будет салют 9 Мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика