Чатырохгадовы хлопчык у Быхаве зваліўся з гаўбца пятага паверха
02.05.2019 14:43
—
Разное

pixabay.com
У Быхаве 1 траўня каля 12-й гадзіны чатырохгадовы хлопчык выйшаў на гаўбец на пятым паверсе. Па неасцярожнасці дзіця звалілася, паведамляе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале.
На шчасце, пры здарэнні хлопчык атрымаў толькі ўдары і драпіны. Яго шпіталізавалі ў дзіцячую абласную лякарню, яго жыццю нічога не пагражае.
Паведамляецца, што падчас інцыдэнту хлопчык быў у кватэры адзін. Яго мама палічыла, што ён спіць, і выйшла ў краму.
Быхаўскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце.