Жанчына ў Лідскім раёне загінула ад рук суседкі
02.05.2019 11:27
—
Разное
sk.gov.by
Лідскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за забойства, паведамляе прэс-служба ведамства.
1 траўня каля 12-й гадзіны ў міліцыю паступіла паведамленне, што ў горадзе Бярозаўцы Лідскага раёна 50-гадовая жанчына памерла ад траўмаў пры дастаўцы з дома ў лякарню.
Следчы-аператыўная група, якая выехала на месца здаэння, высветліла, што жанчына стала ахвярай злачынства. Прыкладна ў 11:40 у яе адбыўся канфлікт з 43-гадовай суседкай, якая жыве ў тым самым доме. Суседка раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. Падчас канфлікту яна была п'янай.
Праваахоўнікі затрымалі падазроную, з ёй праводзяцца следчыя дзеянні. Таксама следчыя праводзяць іншыя неабходныя дзеянні, каб высветліць усе акалічнасці злачынства.