Сіноптыкі расказалі, якое надвор’е нас чакае ў бліжэйшы час

Источник материала:  
02.05.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сіноптыкі расказалі, якое надвор’е нас чакае ў бліжэйшы час

Пахаладанне, якое прыйшло на змену амаль летняму надвор’ю мінулага тыдня, па абяцаннях спецыялістаў, працягне панаваць на тэрыторыі Нясвіжчыны і далей. Толькі ў бліжэйшыя дні не абыдзецца без ападкаў.

Сёння, 2 мая, у другой палове дня магчымы невялікі дождж. Надвор’е пахмурнае, з праясненнямі.  Вецер заходняга напрамку — 7 — 9 метраў а секунду, парывы — да 16. Дзённая тэмпература складзе 12…14 градусаў цяпла, ноччу — 8…10 са знакам “+”.

У пятніцу, 3 мая, на працягу дня магчымы кароткачасовыя ападкі, будзе воблачна, з праясненнямі.  Заходні вецер  7 — 9 м/с, з парывамі да 16. Удзень — +10…+11 °С, уначы —1…5 градусаў вышэй за нуль.

Субота, па меркаванні спецыялістаў, чакаецца менш дажджлівай: ападкі верагодны толькі ноччу. Надвор’е чакаецца хмарнае, з праясненнямі.  Вецер — не такі моцны — да 6 м/с. Дзённая тэмпература складзе +12…+13 °С, ноччу — +6…+7 °С.

Суцэльную воблачнасць з невялікімі праясненнямі і невялікімі ападкамі на працягу дня перадаюць на тэрыторыі раёна ў нядзелю, 5 мая. Ёсць верагоднасць навальніцы. Усходні вецер — 7 — 9 м/с, пырывы — да 15. Удзень — +10…+11 °С, уначы — 7…8 са знакам “+”.

У панядзелак, 6 мая, таксама воблачна з праясненнямі і ападкамі на працягу дня. Вецер паўночна-заходні — 6 — 8 м/с, з парывамі да 11. Удзень паветра прагрэецца да +10…+13 °С, ноччу  — 7…9 цяпла.

У аўторак, 7 мая, у першай палове дня магчымы невялікі дождж. Надвор’е чакаецца воблачнае, з праясненнямі. Вецер будзе ў межах 3 — 5 м/с. Удзень 11…13 градусаў цяпла, начная тэмпература складзе +6…+7 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←«Удар был страшной силы». В Светлогорске на переходе сбили ребенка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика