У чацвер месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы
01.05.2019 14:29
—
Разное

БЕЛТА
У бліжэйшыя суткі, 2 траўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы на паўднёвым усходзе, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Вецер прагназуецца ўначы слабы, удзень паўднёва-заходні, заходні парывісты, месцамі моцны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 цяпла, месцамі чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 2. Удзень паветра прагрэецца да 12-18 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.