«Экономный» родитель. Ушачанин 1990 года рождения долгое время уклонялся от выплаты алиментов на троих несовершеннолетних детей
Тое, што дзеці – кветкі нашага жыцця, ведае кожны. Аднак не ўсе, на жаль, памятаюць, што сыны і дачушкі, як тыя расліны, патрабуюць пастаяннага клопату. “Забыўся” пра гэта і жыхар райцэнтра 1990 года нараджэння, які са жніўня 2017 года па снежань 2018-га ўхіляўся ад выплаты аліментаў на трох сваіх непаўналетніх дзяцей, у выніку чаго “назбіраў” дастаткова вялікую запазычанасць перад дзяржавай.
Такую “эканомію” супрацоўнікі праваахоўных органаў не ацанілі – у адносінах мужчыны была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.174 КК Рэспублікі Беларусь. Суд Ушацкага раёна прызнаў яго вінаватым і назначыў 240 гадзін грамадскіх работ. Трэба ўдакладніць: гэта дастаткова мяккае пакаранне – маладому бацьку дадзены шанс на выпраўленне. Калі ж патрэбных вывадаў той не зробіць, будзе “прэтэндаваць” ужо на пазбаўленне волі да двух гадоў.
С.ШАЙТАР, старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.