1 траўня ўначы месцамі будуць замаразкі, а ўдзень — да +18
30.04.2019 15:19
—
Разное
pixabay.com
1 траўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца ўсходні, паўночна-ўсходні ўмераны, днём па паўднёвым усходзе — парывісты.
Уначы будзе ад +1 да +6, месцамі прагназуюцца замаразкі 0...-2. Удзень чакаецца 11-18 вышэй за нуль.
2 траўня будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку па паўднёвым усходзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні ўмераны.
Уначы сіноптыкі прагназуюць 1-7 са знакам "плюс", месцамі замаразкі да 0...-2. Удзень чакаецца 12-18 цяпла.