У Кобрыне з акна 5-га паверха разам з маскітнай сеткай упаў двухгадовы хлопчык
30.04.2019 13:00
—
Разное
Следчы камітэт
У Кобрыне з акна разам з маскітнай сеткай упаў двухгадовы хлопчык (па здымку можна зрабіць выснову, што з пятага паверха). Ён сам адчыніў акно і націснуў на сетку. Маці ў гэты момант знаходзілася на кухні, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.
Здарэнне адбылося ўдзень 29 красавіка. Дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні, яно шпіталізаванае. Стан хлопчыка ацэньваецца, як цяжкі.
Сілавікі раяць бацькам дзяцей прымаць захады, каб зрабіць немагчымымі падобныя выпадкі.