Каля прыватнага дома ў Гродне знайшлі парэшткі мужчыны
29.04.2019 19:32
—
Разное
Следчы камітэт
28 красавіка каля 22-й гадзіны праваахоўнікам паведамілі, што на прыватным падворку ў Гродне выяўленыя парэшткі чалавека, закапаныя ў зямлю.
Следчыя з экспертамі агледзелі месца здарэння, пасля чаго пачалі крымінальную справу па факце забойства, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы — гродзенец 1973 года нараджэння.
Як падкрэсліваюць праваахоўнікі, на тэрыторыі падворка перыядычна збіраюцца грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і злоўжываюць спіртным.
Па падазрэнні ў забойстве затрыманыя тры чалавекі — 57, 48 і 41 гадоў. З імі праводзяцца следчыя дзеянні. Расследаванне працягваецца.