Разработаем новый проект площади им. Ленина вместе!

Источник материала:  
29.04.2019 — Разное

У пачатку сакавіка аддзелам па адукацыі райвыканкама сумесна з РК ГА «БРСМ» і РЦТДіМ быў аб’яўлены раённы конкурс па распрацоўцы новага праекта плошчы Леніна. Патрабаванні да ўдзельнікаў — вучняў і педагогаў — простыя: прадставіць аб’ёмны макет ці план-малюнак на папяровым носьбіце з паказам выгляду тэрыторыі пасля рэканструкцыі, улічыўшы месцазнаходжанне помніка, існуючых зялёных насаджэнняў, праезнай часткі, прадугледзець стварэнне Дошкі гонару імя У.І. Леніна.

Пераможцы і прызёры конкурсу атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі ад БРСМ і ГА “Белая Русь”. Матэрыялы можна адпраўляць на электронны адрас БРСМ osp.rk@inbox.ru ці  арганізацыйнага камітэта ctdimosipovichi@mail.ru.

Зрабіце ўнёсак у будучыню свайго горада!

←Жители улицы Геологическая добиваются закрытия сквозного движения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика