У Калодзішчах загінуў 50-гадовы кіроўца квадрацыкла
29.04.2019 13:13
—
Разное

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Калодзішчах у Мінскім раёне загінуў 50-гадовы кіроўца квадрацыкла. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 28 красавіка. На закругленні дарогі мужчына не саўладаў з кіраваннем і квадрацыкл наляцеў на дрэва. Ад атрыманых траўм кіроўца памёр на месцы, інфармуе сайт minobl.mvd.gov.by.
Вядома, што кіроўца быў без моташлему. Па факце здарэння праводзіцца праверка.