У Слуцкім раёне мужчына пакінуў п'яную жонку ў лесе, яе знайшлі ратавальнікі

Источник материала:  
29.04.2019 11:56 — Разное
У Слуцкім раёне мужчына пакінуў п'яную жонку ў лесе, яе знайшлі ратавальнікі
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Слуцкім раёне мужчына пакінуў п'яную жонку ў лесе, яе знайшлі ратавальнікі. Як інфармуе прэс-служба МНС, увечары ў нядзелю жанчына выйшла з аграгарадка Вежы, каб сустрэць свайго мужа. Яны вярталіся дахаты праз лес. З нейкай прычыны мужчына вырашыў пакінуць сваю жонку, пайшоў далей адзін. Паводле папярэдняй інфармацыі, абодва былі ў стане алкагольнага ап'янення.

Уначы жанчына патэлефанавала ратавальнікам, паведаміла, што заблукавала ў лесе. Пасля яна самастойна выйшла на святло і гук пажарнай аўтацыстэрны.

←«Валар Маргулiс». Новый сезон «Игры престолов» выходит по-белорусски

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика