Усміхнёмся разам. Як жартуюць французы

Источник материала:  
27.04.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Мы не бачыліся з маёй парыжскай сяброўкай Жызель тры гады. Але, дзякуючы фэйсбуку, яна пастаянна дасылае мне свежыя пачастункі з кухні французскага гумару.

Вы не паверыце:

Я вырас з адным каналам тэлебачання.

Я клаўся спаць у 20.00.

У сераду мне дазвалялася выгуляць сабаку, калі ў мяне былі выкананы ўсе ўрокі.

Я вітаўся з усімі сустрэчнымі на вуліцы.

Я паважаў усіх сваіх настаўнікаў і выкладчыкаў.

Мяне каралі за дрэнныя адзнакі.

Я з’ядаў усё, што было ў талерцы.

У мяне не было мабільніка.

Я вяртаўся дадому, калі мама яшчэ не пачынала хвалявацца.

Я казаў ёй, куды пайду гуляць.

Вы не паверыце: ад усяго таго я дагэтуль не памёр і заўжды быў вельмі шчаслівы.

 

Гутараць дзве бабулькі:

— Гадоў пяцьдзясят таму, калі я прыходзіла да лекара і скардзі-лася на боль у горле, мне прыходзілася распранацца амаль дагала. Сёння не прыходзіцца нават здымаць паліто.

— Гэта, здаецца, адзінае пацверджанне іх заявам аб прагрэсе ў сферы медыцыны.

 

Ёсць толькі дзве жанчыны ў свеце, якія глядзяць адна адной у вочы і кажуць, што кожная з іх з’яўляецца самай прыгожай у свеце. Гэта маладая маці і яе маленькая дачка.

 

Апытанне паказала, што 9 мужоў з 10 лічаць, што іх жонкі заўжды маюць рацыю. Апытаць дзясятага не сталася магчымым.

 

Люблю размаўляць са сваім  сабакам, бо ён ніколі не косіць вокам на мабільны тэлефон.

 

Самыя

…цікавыя вечарыны пачынаюцца словамі: “Сёння я нікуды не іду”.

… крутыя гулянкі пачынаюцца словамі: “Сёння я не п’ю”.

… захапляльныя любоўныя гісторыі пачынаюцца словамі: “З кім? З ім? Ні за што ў свеце!”

 

Я сказаў свайму сыну: “ты возьмеш шлюб з жанчынай, якую я табе знайду”.

Сын адказаў: “Не!”.

Я сказаў яму: “Гэта дачка Біла Гейтса”.

Ён сказаў: “О’кей”.

Я пазваніў Білу Гейтсу: “Я  хачу, каб твая дачка выйшла за майго сына”.

Ён адказаў: “Не!”.

Я сказаў Білу Гейтсу: “Мой сын — генеральны дырэктар Сусветнага банка”.

Ён адказаў: “О’кей”.

Я пазваніў прэзідэнту Сусветнага банка: “Я хачу, каб ты прызначыў майго сына гендырэктарам”.

Ён адказаў: “Не!”.

Я сказаў яму: “Мой сын — зяць Біла Гейтса”.

Ён адказаў: “О’кей”.

Вось так існуе палітыка і менавіта так робяцца кар’еры.

Ігнась АДАМСКІ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←К сведению физических лиц, планирующих в весенне-летний период осуществлять реализацию продукции цветоводства, декоративных растений, их семян и рассады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика