Замминистра культуры Беларуси о Зеленском: «Праца прэзідэнта, кіраўніка краіны – гэта вялікі элемент творчасці»
Новости Беларуси. Выборы в Украине обсуждали в программе «В обстановке мира».
Игорь Марзалюк, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:
Пытанне, Наталля Ўладзіміраўна, да вас? Тэма №1 – выбары ва Украіне.
Наталья Карчевская, первый заместитель министра культуры Республики Беларусь:
Чаму да мяне?
Игорь Марзалюк:
Таму што на пастсавецкай прасторы ўпершыню чалавек з публічнай сферы, артыст, стаў прэзідэнтам. Гэта можна назваць парадоксам?
Наталья Карчевская:
Я не лічу, што гэта можна назваць парадоксам. І здзіўляўся, чаму гэта здзіўляе так астатніх. Таму што артыст – гэта таксама чалавек. І роўна такая ж прафесія, як і іншая. Акрамя таго, абраны прэзідэнт Украіны, ён яшчэ займаецца, наколькі мы ведаем, сур'ёзным бізнэсам. І ўвогуле, нават, калі ён не займаўся б бізнэсам, чалавек, які займаецца творчасцю – гэта таксама вытворчасць. Гэта патрабуе дысцыпліны, гэта патрабуе некага мыслення такога вельмі стратэгічнага.
І акрамя таго, я ўжо і студэнтам сваім казала, мастацтва і культура – гэта тое, дзе нельга дакладна прадказаць вынік. Вы не можаце казаць, што, як калі вы складаеце два плюс два, то атрымаеце чатыры. Тут ёсць варыянты.
Напрыклад, задача па гармоніі музыцы для мяне нашмат складаней, чым задача па вышэйшай матэматыцы. Таму што варыянтаў вынікаў гарманічнага і прыгожага можа быць вельмі шмат. Я гэта да чаго кажу. Да таго, што праца прэзідэнта, кіраўніка краіны – гэта вялікі элемент творчасці.
Игорь Луцкий о Зеленском: «Не вижу в нём такого «летуценнага артыста»