«Не па свабодзе выбара, а ў абавязковым парадку». Марзалюк хочет, чтобы дети посещали мемориалы и знаковые места

Источник материала:  
27.04.2019 18:19 — Разное

Новости Беларуси. Об истории Беларуси и коллективной памяти нации говорили в программе «В обстановке мира».

«Не па свабодзе выбара, а ў абавязковым парадку». Марзалюк хочет, чтобы дети посещали мемориалы и знаковые места

Игорь Марзалюк, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:
Я лічу, што ў нас павінна быць (і я буду сам прапаноўваць такія захады) так, як ва ўсіх нармальных цывілізаваных краінах – свая палітыка мемарыяльнай памяці. Вось так, як яна ёсць у Ізраіле, іншых краінах. Калі ў абавязковым парадку – я падкрэсліваю – не па свабодзе выбара, а ў абавязковым парадку кожнае дзіця павінна наведаць тыя знакавыя месцы, якія з'яўляюцца і веліччу, і гонарам, і прадметам калектыўнага болю, калектыўных пакутаў, звязаных з нашай... Гісторыю, гістарычную памяць немагчыма рваць на нейкія сегменты, нельга нешта выкінуць.

Вось уявіце сябе ізраільцяніна, які не быў у Асвенцыме? Гэта немагчыма. Дарэчы, не за кошт дзяржавы ездзяць. Справа гонару: бацьку аплаціць гэтую паездку.

І ніхто ніколі не выступіць супраць. Ёсць фундаментальныя рэчы, якія мусяць быць на ўзроўні школьнай праграмы. Усе дзеці, не пабаюся гэтага слова, абавязаны быць у такіх культавых аб'ектах, у якіх мы з вамі знаходзімся. Ёсць паняцце свецкай сакральнасці, гісторыя – гэта катэхізіс нацыі, на самой справе. І ёсць знакавыя аб'екты, месцы нашай калектыўнай памяці: гэта і Хатынь, гэта і Трасцянец, гэта і Курапаты, гэта і Бяроза-Картузская, дзе нашы з вамі суродзічы зведалі ўсю радасць у двукоссі польскага панавання. Я ганаруся тым, што мае продкі змагаліся за ўз'яднанне Беларусі, як і вашы. Дзіця, якое падыходзіць да гэтых сценаў, адчувае подых вечнасці. Гэта так, як Сафійка, як Полацк, як Стары замак у Гародні, як Навагрудскія вежы. Гэта ўсё тое, што яднае нас у адно вялікае цэлае. Гэта тое, што у свой час прыгожа сказаў Рэнан: «Нацыя мае рэлігію калектыўных успамінаў».


←Каким образом попали «Мерседесы» а Северную Корею?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика