У Мінску матацыкл урэзаўся ў бетонамяшалку
27.04.2019 16:59
—
Разное
![У Мінску матацыкл урэзаўся ў бетонамяшалку](http://www.21.by/pub/news/2019/04/1556376151684212.jpg)
TUT.by
У Мінску матацыкл урэзаўся ў бетонамяшалку. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на відавочцаў здарэння, гэта адбылося ўвечары 26 красавіка на з’ездзе з праспекта Жукава на вуліцу Чыгуначную.
Грузавік з бетонамяшалкай збочваў улева на АЗС і там сутыкнуўся з матацыклам “Хонда”, які рузхаўся ў прамым сустрэчным кірунку.
31-гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю з сур’ёзнымі пашкоджваннямі. Кіроўца грузавіка яго не заўважыў і спыніўся толькі калі пачуў удар.
Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.