Рускую паэтку Бэлу Ахмадуліну адрознівае цікавы, адметны стыль напісання вершаў. Асабліва пазнавальным і адрозным ён мог лічыцца ў гады станаўлення яе творчага шляху. Прыпаў гэты час якраз на 60-я гады мінулага стагоддзя, таму і цалкам справядліва адносіць Ахмадуліну да яскравага і таленавітага пакалення шасцідзясятнікаў.
Бэла Ахатаўна пачала свае літаратурныя спробы яшчэ ў дзяцінстве, а ўжо ў 15 год, па меркаванні некаторых літаратурных крытыкаў, аўтар знайшла свой асабісты стыль у напісанні. Першы яе зборнік вершаў “Струна” пабачыў свет у далёкім 1962 годзе. Ужо за ім адзін за адным пайшлі новыя вершы, прызнанне на радзіме і новыя кніжкі. Наогул, 60 — 70-я гады з’яўляюцца найбольш плённымі ў творчасці Ахмадулінай, ды і, прызнацца, лепшыя творы з-пад яе пяра выйшлі, асабіста для мяне, у гэты час.
Многія яе творы лічацца рамансамі. Напрыклад, усім вядомы верш “Па вуліцы маёй каторы год…” пакладзены на музыку, яго можна пачуць у фільме “Іронія лёсу, або З лёгкай парай!”.
Па меркаваннях літаратурных даследчыкаў, паэтка працягвала літаратурныя традыцыі Міхаіла Лермантава і Барыса Пастэрнака. Яе творы насычаныя лірызмам, некаторым самаасуджэннем, сарамлівасцю.
Я, прызнацца, не з’яўляюся вялікім аматарам творчасці Ахмадулінай, а верш, які абраў для перакладу, не самы мой любімы (мне найбольш запамінальны — “У той месяц май, у той месяц мой…”), але нешта тут ёсць такое, лёгкае і складанае адначасова, што вымушае перачытваць яго яшчэ і яшчэ. Спадзяюся, паважаныя чытачы, зацікавіць ён нейкім чынам і вас.
Не уделяй мне много времени,
Вопросов мне не задавай.
Глазами добрыми и верными
Руки моей не задевай.
Не проходи весной по лужицам,
По следу следа моего.
Я знаю — снова не получится
Из этой встречи ничего.
Ты думаешь, что я из гордости
Хожу, с тобою не дружу?
Я не из гордости — из горести
Так прямо голову держу.
Белла АХМАДУлина.
Не выдзяляй мне часу многа,
пытанняў больш не задавай.
Вачыма добрымі з былога
рукі маёй больш не кранай.
Не кроч па лужынах вясновых
слядамі сцежачкі маёй.
Не стане шчаснай і вясёлай
сустрэча нашая з табой.
Іду, ты думаў, ганарліва,
я, каб з табой не сябраваць?
Ад гора, што мяне абвіла,
свой стан я змушана трымаць.
Пераклад Андрэя КОЗЕЛА.