У Мінску зніклі дзве дзяўчынкі, іх шукае міліцыя
minsk.mvd.gov.by
У Мінску міліцыя шукае дзвюх зніклых школьніц, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. 11-гадовая Мілена і 13-гадовая Ірына ўчора пад вечар выйшлі з дома №54 на Партызанскім праспекце і дагэтуль невядома, дзе яны знаходзяцца.
Прыкметы зніклых.
Мілена Дужынская — з выгляду каля 11 гадоў, рост 145 см., сярэдняга целаскладу, валасы цёмна-русыя да пояса. Была апранутая ў цёмна-фіялетавую кашулю ў кратку, штаны цёмна-сіняга колеры, красоўкі цёмна-сіняга колеру (на абцасе “Снікерсы”).
Ірына Корзун — з выгляду 13-14 гадоў, рост 145 см., сярэдняга целаскладу, валасы цёмна-русыя крыху ніжэй плячэй. Была апранутая ў чорную байку, чорныя легінсы, сінія кеды (верх тэкстыльны джынсавы). Пры сабе магла мець бежавы партфель.
Усіх, хто мае інфармацыю пра месцазнаходжанне дзяўчынак, просяць звярнуцца ў міліцыю асабіста або праз нумары тэлефонаў 2394175, +375-29-3560202, +375-29-8617902, +375-25-6019395, 102.