У Слуцкім раёне фура наехала на раварыста, мужчына загінуў
26.04.2019 15:52
—
Разное
Следчы камітэт
У Слуцкім раёне фура наехала на раварыста, 59-гадовы мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося 26 красавіка ў 7:40 раніцы на аўтадарозе "Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы" ў вёсцы Каліта. Раварыст ехаў у спадарожным накірунку.
Па факце парушэння правілаў дарожнага руху, што пацянула па неасцярожнасці смерць чалавека, у дачыненні кіроўцы распачалі крымінальную справу. СК шукае сведкаў здарэння.