Плодотворное участие миорчан в республиканском субботнике

Источник материала:  
26.04.2019 — Разное
>

Плодотворное участие миорчан в республиканском субботнике Відэа глядзіце тут

 20 красавіка з самага ранку ў райцэнтры назіраўся нехарактэрны для выхаднога дня час пік. Узброеныя граблямі, мяцёлкамі, рыдлёўкамі спяшаліся міярчане розных прафесій і ўзростаў на заклік прыняць удзел у рэспубліканскім суботніку. Сонечнае надвор’е з вясеннім ветрыкам паспрыяла рабочаму настрою палепшыць навакольную прастору.

У “чыстую суботу” садзілі, бялілі, фарбавалі, чысцілі і падмяталі. Не сядзелі без справы і ў прыватных дварах. У ліку аб’ектаў добраўпарадкавання прылеглая тэрыторыя цэнтральнай раённай бальніцы. Цяпер гэта адзін з найпрыгажэйшых куточкаў горада. Летась талакой набліжалі дату ўводу ўстановы ў эксплуатацыю. Стараннямі медыкаў і памагатых зона адпачынку акультурана газоннай траўкай, кветнікамі, туямі, яблыневым садам і сасновым паркам. За год дрэўцы прыкметна падраслі, чым задаволены старшыня райвыканкама.

Плодотворное участие миорчан в республиканском субботнике Сёлетнім суботнікам Ігар Кузняцоў зноў з камандай намеснікаў, кіраўнікоў служб і супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў скіраваўся да бальніцы, каб дапоўніць азеляненнем яе архітэктурны ансамбль. У неафіцыйнай абстаноўцы на свежым паветры без гальштукаў і абмундзіравання баявіта арудавалі рыдлёўкамі і бегалі з вёдрамі мужчыны. Хутка соткі з паўночна-ўсходняга боку бальніцы запоўнілі 200 саджанцаў сасны палепшанай з пітомніка Дзісенскага лясгаса.


– Значнасць суботніка вялікая, – заўважыў Ігар Валер’евіч. – Ён працягвае добрую традыцыю яднаць людзей. Штогод па вясне на Міёршчыне праводзяцца месячнік па ўборцы тэрыторый, раённы суботнік, а рэспубліканскі – усеагульны стымул для абнаўлення і генеральнай уборкі. Гэта не толькі дзяржаўнае мерапрыемства, але і парыванні людзей адчуваць сябе гаспадарамі на зямлі, цаніць зробленае.


Плодотворное участие миорчан в республиканском субботнике Як нагадаў старшыня райвыканкама, не за гарамі час, калі ля бальніцы ўзвядуць паліклініку, а далей па парадку размесцяцца гандлёвы аб’ект кампаніі “Санта Рытэйл”, кардыяцэнтр. Побач будуюцца жылыя дамы. Акрамя двух 40-кватэрных па Лермантава, у планах яшчэ восем. У дварах з’явіцца тыпавы дзіцячы садок на 200 месц. Усе аб’екты значныя для гарадской інфраструктуры, тут будзе самы элітны мікрараён.
Свой уклад у добраўпарадкаванне горада ў розных месцах уносілі калектывы іншых арганізацый і ўстаноў. Дружна, з запалам працавалі работнікі ПМК-55. Як расказаў яе кіраўнік, Яўген Нікалаёнак, на суботніку задзейнічана 50 з 85 чалавек. Астатнія працавалі на 40-кватэрным доме па вуліцы Лермантава, дзе пакрысе вырастае з зямлі падмурак. На вытворчай базе і ля адміністрацыйнага будынка высадзілі звыш 100 сасёнак. Спілавалі лішнія галінкі з яблынек, прывялі ў парадак газоны, яркай фарбай аформілі архітэктурныя ёмістасці для кветак. На вокнах будаўнічай арганізацыі ўжо зачакалася сваёй чаргі загадзя пасеяная расада.


Плодотворное участие миорчан в республиканском субботнике Прыемна глядзець на тэрыторыю дзіцячага садка № 1, якая пасля ўборкі дзякуючы старанням педагогаў і персаналу яшчэ прыгажэй і ярчэй. Тут прывялі ў парадак і пафарбавалі вулічныя пляцоўкі і казачныя архітэктурныя формы.


Эстафету суботніка падхапіў і рэдакцыйны калектыў. Унёс свой уклад у галоўную навіну дня малярнымі пэндзлямі. На фоне агульнай тэндэнцыі паўсюднага паляпшэння выгляду агародж асвяжылі больш яркай фарбай і сваю. Цяпер цешыць вока акружаючых.
Суботнік афіцыйна завяршыўся, але і надалей усе павінны знаходзіць час прыбіраць смецце на падведамных тэрыторыях, у сваіх населеных пунктах, на прысядзібных надзелах, ля дач і гаражных кааператываў. Навесці парадак за адзін дзень немагчыма, гэтым трэба займацца рэгулярна і пастаянна падтрымліваць. 

У ТЭМУ
Работа па азеляненні актыўна праходзіла і да суботніка. Па інфармацыі аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, у раёне высадзілі звыш 1500 дрэў і 30 кустоў, якія прадаставіў Дзісенскі лясгас.
Як толькі ўсталюецца цёплае надвор’е, на клумбах горада з’явяцца петунія, бягонія, цынерарыя, львіны зеў і інш. Звыш 20 тысяч адналетнікаў розных гатункаў вырасцілі камунальнікі ў падведамнай цяпліцы.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

←Лукашенко видит большой потенциал для сотрудничества с Сербией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика