Парадак на зямлі

Источник материала:  
26.04.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Каля 3 мільёнаў чалавек ва ўсіх рэгіёнах краіны прыняло ўдзел у Рэспубліканскім суботніку. Па добрай традыцыі нараўне з ўсімі працаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка браў удзел у пасадцы ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» ў Мінскім раёне дубовай алеі ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Парадак  на зямлі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што правядзенне суботніка і, у прыватнасці, работы па азеляненні, высадцы дрэў паслужаць дадатковым сігналам, што трылогія пад знакам Года малой радзімы ў Беларусі прадаўжае рэалізоўвацца. «Некаторым гэта дадатковы сігнал аб тым, што трылогія «Малой радзімы» жыве. І што нам трэба будзе і ў гэтым годзе, і яшчэ ў наступным па- працаваць так, каб не засталося плям на нашай цудоўнай прыгожай Беларусі», — сказаў ён.

На пытанне журналістаў, які куток Беларусі яму бліжэй за ўсё, што ён параіў бы наведаць турыстам, Прэзідэнт адзначыў, што, вядома, яму блізкая яго малая радзіма, але ён любіць Беларусь у цэлым. «Мая радзіма — гэта не толькі ўсход Беларусі, дзе я вырас, скончыў школу», — падкрэсліў беларускі лідар.

Ён нагадаў пра сваю ваенную службу ў раёне Брэста, пра Гродна, адкуль фактычна пачынаў сваю першую перадвыбарную кампанію, Магілёў, Горкі, дзе атрымліваў вышэйшую адукацыю, пра Гомельскую і Віцебскую вобласці.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Михаил Горбачев попал в больницу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика