Марзалюк: «Незалежнасць – абсалютная каштоўнасць, якая не прадаецца за банку мазута, пачку варэння»

Источник материала:  
25.04.2019 21:42 — Разное

Новости Беларуси. Послание Президента к белорусскому народу и Национальному собранию обсуждали в программе «В обстановке мира». В частности, говорили о белорусской государственности.

Игорь Марзалюк, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:
Ёсць такая фармуліроўка, яна мне вельмі падабаецца: Мы – старажытны народ і маладая нацыя. У нас вялікая гістарычная традыцыя, вялікая традыцыя дзяржаўнасці на нашых землях, якая бярэ адлік ад IX стагоддзя. І самым старажытным і гордым, суверэнным утварэннем на тэрыторыі Беларусі было, безумоўна, Полацкае княства, дзе вытокі нашай тоіснасці, нашай ідэнтычнасці, таму што без гэтага перыяда немагчыма зразумець усе наступныя перыяды. І разам з тым, насамрэч, праўдзівая нацыянальная дзяржава, дзяржава нацыі беларускай – гэта, безумоўна, Рэспубліка Беларусь. Гэта – вяршыня нашага нацыяўтварэння. І проста недзе мы былі дастаткова сціплыя ў свой час, недзе саромеліся, недзе не акцэнтавалі моманты на тых вялікіх падзеях, на той вялікай традыцыі, якая ёсць у нашага народа, якой мы можам ганарыцца. Таму нездарма мы пачынаем гэту перадачу ў сценах Мірскага замка, бо Мірскі замак – гэта вельмі сімвалічны аб'ект. Гэта, якраз, спалучэнне беларускага Захада і беларускага Ўсхода. Традыцыі, якія нас лучаць са светам заходняй еўрапейскай цывілізацыі і ўсходнееўрапейскай. Гэта будынак, у якім арганічна спалучаюцца рысы гатычнага стылю і традыцый, уласцівых для праваслаўнага дойліцтва краінаў Балканскага рэгіёна, Малдовы, Румыніі, Сербіі. Мы маем сёння пакаленне, пра якое казаў Аляксандр Рыгоравіч, якое дыхае гэтай незалежнасцю. Гэта – абсалютная каштоўнасць, якая не прадаецца за банку мазута, пачку варэння.


←Министр обороны Беларуси критикует и Запад, и Восток

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика