Марзалюк о ситуации вокруг Куропат: «Д'ябал у дэталях. Крыжы, якія самачынна пастаўлены, іх хто-небудзь асвячаў?

Источник материала:  
25.04.2019 21:46 — Разное

Новости Беларуси. Ситуацию вокруг Куропат обсуждали в программе «В обстановке мира».

Марзалюк о ситуации вокруг Куропат: «Д'ябал у дэталях. Крыжы, якія самачынна пастаўлены, іх хто-небудзь асвячаў?

Игорь Марзалюк, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:
Зусім нядаўна была чарговая палітычная правакацыя, калатнеча, супраць сімвала, які мусіць яднаць нацыю над палітычнымі падзеламі. Але камусьці вельмі хочацца і тут убіць клін, і стварыць сітуацыю такой халоднай грамадзянскай вайны, такой калатнечы. Я маю на ўвазе сітуацыю вакол Курапатаў. Я проста хачу патлумачыць асобным барзапісцам, што ёсць рэчы, на якіх нельга займацца спекуляцыямі, ёсць рэчы, якія нельга ператвараць у момант піара. Курапаты – гэта, якраз, такое месца. Сапраўды, гэта – месца палітычных рэпрэсій. Сапраўды, з 1937 года і па 1941 там растрэльвалі, па 1940, нават, калі быць дакладным. Сапраўды, максімум растрэлаў быў з 1937 па 1938 год. Але, як кажуць, д'ябал у дэталях. Па-першае, мяне вельмі здзівіла, калі тыя драўляныя канструкцыі хтосьці назваў сімваламі святыняў і крыжамі. Там, дзе малітва, там і крыж. Вось гэтыя крыжы, якія самачынна ў мінулым годзе былі пастаўлены, іх хто-небудзь асвячаў? Хто-небудзь пытаўся ў міністэрства культуры? Хто-небудзь хоць ведае, што такое ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці? Дашкевіч and company гэта рабілі, яны парушалі ахоўную зону, яны разбуралі культурны слой і праводзілі тыя мерапрыемствы, якія падпадаюць пад адміністрацыйную адказнасць.


←Зампред КНР – Александру Лукашенко: «Наши отношения – это железное братство, которое никогда не ржавеет»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика