Як праходзіць пасяўная ў "Дэйрыфарм”

Источник материала:  
25.04.2019 — Разное
Пасяўная сёлета ў гаспадарках раёна пачалася рана і праходзіць хутка. На падрыхтоўцы глебы, сяўбе ранніх яравых, унясенні мінеральныхугнаенняў і хімпраполцы вызначыліся лепшыя працаўнікі. Знайсці іх на палетках нашага раёна – задача няпростая. Добра што на дапамогу заўсёды прыходзяць загадчыкі ўчасткаў і кіраўнікі гаспадарак. Яны дакладна ведаюць, на якім гектары працуе іх механізатар.

Па добрай традыцыі віншаваць перадавікоў пасяўной разам з намі едзе старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка. У сераду мы трымалі шлях у Крэва. У гаспадарцы “Дэйрыфарм” адразу некалькі пераможцаў. Аляксей Леановіч – адзін з іх. На ўнясенні вадкіх мінеральных угнаенняў і хімпраполцы ён стаў першым у раёне. Яго вынік – амаль 2200 га. У гаспадарцы мужчына працуе трэці год. Роўна столькі, колькі і жыве ў Крэве.

Як праходзіць пасяўная ў "Дэйрыфарм”

Аляксей ЛЕАНОВІЧ


У сельскую мясцовасць Аляксей са сваёй сям’ёй пераехаў з горада. Маўляў, захацелася прыроды і свежага паветра. Купілі дом, уладкаваліся разам з жонкай у гаспадарку. Як вельмі перспектыўнаму і адказнаму работніку ў мінулым годзе Аляксею даверылі самаходны апырсквальнік-раскідвальнік угнаенняў “Туман-2”. Дзякуючы выдатнай рабоце тэхнікі і зладжанай арганізацыі падвозу хімікатаў і ўгнаенняў механізатару ўдало ся дабіцца выдатнага выніку ў сваёй працы.

Як расказаў намеснік дырэктара па раслінаводстве ТАА “Дэйрыфарм” Мікалай Рабецкі, пасяўная праходзіць хутка і зладжана. Пасля таго, як у мінулым годзе амаль поўнасцю абнавіўся машыннатрактарны парк, перапынкаў і збояў у рабоце не бывае.

Як праходзіць пасяўная ў "Дэйрыфарм”

Дзякуючы вялікай шырыні захвату “Туман-2” вельмі хутка “аблятае” палеткі


- Цяпер для нас пасяўная, яксвята. Усе ідзе па плану. Кожны від палявых работ праводзіцца хутка, ёсць магчымасць даваць людзям выхадныя дні, – расказвае Мікалай Віктаравіч.

Раннія зерневыя і цукровыя буракі ў ТАА “Дэйрыфарм” пасеяны. Ужо прыступілі да сяўбы кукурузы. Гэтай культуры сёлета адвялі 1500 га. З трэцяй часткі палеткаў плануецца сабраць ураджай на зерне, а астатнія гектары дадуць сакавіты корм для жывёлы – сілас.

Як праходзіць пасяўная ў "Дэйрыфарм”

Іван ЯЖЭЎСКІ – перадавік на падрыхтоўцы глебы

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

←Не прошло и двое суток. Банк ввел лимиты на снятие наличных без комиссии, а теперь повысил их

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика