На тэрыторыі Нясвіжскага раёна, па дадзеных метэаролагаў, чакаецца ўстойлівае і па-сапраўднаму цёплае надвор’е, невялікія ападкі прадбачацца толькі ў панядзелак.
Сёння, 25 красавіка, на працягу дня чакаецца сонечнае надвор’е, без дажджоў. Удзень паветра прагрэецца да +17…+21 °С, ноччу — 10…13 градусаў са знакам “+”. Захаваецца па-ранейшаму моцны вецер. У чацвер ён будзе паўднёвага напрамку і складзе 6 — 8 метраў за секунду, парывы могуць дасягаць 15.
У пятніцу, 26 красавіка, чакаецца больш воблачнае надвор’е, але з праясненнямі і без ападкаў. Дзённая тэмпература дасягне 20…24 градусы цяпла, уначы — 13…16 градусаў вышэй за нуль. Вецер — паўднёва-ўсходні — 5 — 7 м/с.
У суботу спецыялісты перадаюць воблачнасць з праясненнямі, магчымы кароткачасовыя дажджы, месцамі ёсць верагоднасць навальніцы. Вецер — каля 4 — 6 м/с. Удзень — +22…+25 °С, ноччу — 12…15 — цяпла.
Перадаюць ападкі ў выглядзе дажджу на тэрыторыі раёна і ў нядзелю, 28 красавіка, з магчымай навальніцай у другой палове дня. Чакаецца пахмурнае надвор’е і паўночны вецер 3 — 6 м/с. Удзень — 16…18 градусаў са знакам “+”, уначы — +10…+12 °С.
У панядзелак дажджоў не прагназуецца, будзе воблачна з праясненнямі, дзённая тэмпература ў гэты дзень складзе 13…15 градусаў цяпла, уначы 6…8 вышэй за нуль. Ападкаў не прагназуецца. Паўднёвы вецер — 6 — 8 м/с.
“НН”.