“Сакрэтная” дзялянка ЖЭЛБ
Досыць распаўсюджаная на Асіповіччыне расліна-чырванакніжнік — мядзведжая цыбуля — ва ўгоддзях ДЛГУ “Жорнаўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу НАН Беларусі” сустракаецца насамрэч рэдка. Па сутнасці, больш-менш значную плошчу яна займае толькі ў адным квартале лясных угоддзяў установы.
Інфармацыя аб знаходжанні гэтай дзялянкі супрацоўнікамі базы трымаецца ў сакрэце: чым менш людзей аб ёй ведае, тым прасцей абараняць арэал ахоўваемага віду ад браканьерскай здабычы.
За збор мядзведжай цыбулі, як вядома, прадугледжаны штраф у памеры 20-50 базавых велічынь, да якога дадаецца кампенсацыя экалагічнай шкоды. Разлічваецца апошняя ў залежнасці ад колькасці сабраных кілаграмаў, але ж зборшчыкі за адным калівам у лес не ідуць, таму звычайна за ўрон прыродзе даводзіцца плаціць не адну сотню рублёў.
Дзмітрый САЎРЫЦКI.