Акурат на світанні цішыню нядзельнага ранку парушыў калакольны звон і ўрачысты вокліч "Аллелюя!" Не баючыся змокнуць пад халаднаватым вясеннім дажджом, вернікі рушылі радаснай працэсіяй вакол касцёла, каб ушанаваць свайго Пана, які памёр і ўваскрос дзеля збаўлення людзей.