У Добрушскім раёне вясковец згарэў у сваім доме
21.04.2019 13:46
—
Разное
МНС
У Добрушскім раёне вясковец згарэў у сваім доме. Як паведамляе сайт МНС, у 4:27 раніцы 21 красавіка на экстраную лінію паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Лявонцьева.
На момант прыбыцця выратавальнікаў на месца дом быў цалкам ахоплены полымем, дах абрынуўся, часткова абвалілася столевае перакрыцце. Пазней пад заваламі знайшлі абгарэлае цела 63-гадовага гаспадара дома.
Дом драўляны з шыферным дахам, не электрыфікаваны, праводка ў ім адсутнічае. Мяркуецца, што прычынай узгарання магла стаць неасцярожнасць пры курэнні.