"Фіят" у Брэсце збіў на пераходзе чатырох дзяўчат (фота, відэа)
19.04.2019 17:42
—
Разное

brestcity.com
ДТЗ з удзелам некалькіх пешаходаў адбылося ў Брэсце ўдзень 19 красавіка. Паводле інфармацыі BrestCITY, інцыдэнт здарыўся на вуліцы Маскоўскай каля тэхнічнага ўніверсітэта.
Чатыры дзяўчыны пераходзілі вуліцу на зялёнае святло, калі іх збіў "Фіят". Паводле папярэдняй інфармацыі, у жанчыны-кіроўцы адмовілі тармазы.
Дзяўчат даставілі ў лякарню. Папярэдне паведамляецца, што абышлося без сур'ёзных траўмаў.