У Хатыніцкай бібліятэцы прайшоў майстар-клас па вырабу лялек

Источник материала:  
19.04.2019 11:09 — Разное

У рамках праекта «Любімая справа» ў Хатыніцкай бібліятэцы дзейнічае сумесная выстава Ліліі Казак і Алы Крупеніч пад назвай «Загадкавы свет лялек».

У Хатыніцкай бібліятэцы прайшоў майстар-клас па вырабу лялек

Аснову экспазіцыі склалі некалькі дзясяткаў лялек- абрадавых, абярэгавых, гульнявых. Гэта лялькі Траўніца, Зернавушка, Папялушка, Вяснянка і інш. Усе яны выраблены народным спосабам — мотанка. Для вырабу такой дзіцячай прыгажосці выкарыстоўваецца толькі натуральныя матэрыялы: лён, бавоўна, ніткі, стужкі і многае іншае. Такая лялька можа стаць не толькі падарункам, ці элементам дэкору, а таксама і абярэгам, які прыносіць у дом шчасце і дастатак. 

Выставу дапоўнілі абрусы і ажурныя сурвэткі рознага колеру і памеру, створаныя ўмелымі рукамі Алы Крупеніч.

Акрамя таго, Лілія Казак правяла майстар-клас для дзяцей. Майстар паведаміла цікавыя звесткі з гісторыі стварэння лялек, расказала аб значэнні кожнай з іх, а пасля і ўвогуле паказала, як вырабіць ляльку на звычайнай сталовай лыжцы. З вялікім захапленнем дзеці спасцігалі сакрэты творчасці. Сваімі рукамі стваралі лялькі. У кожнага яна атрымалася  цікаўная, непаўторная.

У Хатыніцкай бібліятэцы прайшоў майстар-клас па вырабу лялек

Г.М. Вайцяховіч, бібліятэкар Хатыніцкай сельскай бібліятэкі.

(Visited 1 times, 1 visits today)

←Белорусы теряют интерес к сбережениям в рублях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика