18 красавіка чакаецца да 19 градусаў цяпла
17.04.2019 14:04
—
Разное

pixabay.com
Пераменная воблачнасць прагназуецца ў Беларусі 18 красавіка, інфармуе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень месцамі парывісты.
Уначы слупок тэрмометра пакажа -1...+5. Удзень паветра прагрэецца да 12-17 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе будзе да +19.