У пятніцу, 19 красавіка, у 10.30 у раённым цэнтры культуры пачнецца адборачны (занальны) тур конкурсу на лепшую сям’ю “Сям’я года Міншчыны”. Разам з прадстаўнікамі Нясвіжчыны ў ім будуць удзельнічаць сямейныя каманды з Дзяржынскага, Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Пухавіцкага, Слуцкага, Салігорскага, Стаўбцоўскага, Старадарожскага, Уздзенскага, Чэрвеньскага раёнаў. У праграме — майстар-класы сямейных каманд, іх прэзентацыя, канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў.
Уваход свабодны.